В ПОИСКАХ НОВЫХ ПУТЕЙ. ВЛАСТЬ И ОБЩЕСТВО В СССР И СТРАНАХ ВОСТОЧ — НОЙ ЕВРОПЫ В 50—60-е гг. ХХ в. М. : Институт славяноведения РАН, 2011. 796 с

Праблема ўзаемаадносін грамадства і ўлады ва ўмовах таталітарнага (аўтарытарна — га) ладу здаўна выклікала інтарэс гісторы — каў. Першапачаткова яе вывучалі на прык — ладзе фашысцкай Германіі, а праз некаторы час звярнулі ўвагу на СССР і краіны «сацыя — лістычнага лагера». У адрозненне ад Заход — няй Еўропы ў Расіі пытанне ўзаемаадносін улады і грамадства ў СССР пачалі вывучаць адносна нядаўна, але хутка яно набыло па- пулярнасць. Што датычыцца пасляваеннай гісторыі краін Усходняй Еўропы, то толькі ў апошні час у расійскай гістарыяграфіі сталі з’яўляцца публікацыі, у якіх закранаюцца розныя аспекты згаданай праблемы. Варта адзначыць, што існуюць пэўныя метадалагі — чныя цяжкасці пры вывучэнні ўзаемаадносін грамадства і ўлады, на якія накладаецца све — тапогляд даследчыка. Здараецца так, што ацэнка адных і тых жа фактаў рознымі наву — коўцамі прыводзіць да супрацьлеглых выс — ноў. Так, напрыклад, у савецкіх падручніках пісалі пра падтрымку камуністаў шырокімі слаямі насельніцтва, у той час як сучасныя нацыянальныя гісторыкі сцвярджаюць зва — ротнае. Існаванне на сённяшні дзень розных меркаванняў па гэтым пытанні падштурхо — ўвае даследчыкаў да новых пошукаў.

Свой ўнёсак у вывучэнне праблемы ўза-

емаадносін улады і грамадства ў СССР і краі — нах Усходняй Еўропы ў 1940—1960-я гг. зрабілі ўдзельнікі навуковай канферэнцыі «Эвалю- цыя грамадскіх настрояў у СССР і краінах Усходняй Еўропы ў кантэксце трансфарма — цыі палітычных рэжымаў (40—60-я гг. ХХ ст.)», якая прайшла ў Інстытуце славя — назнаўства РАН у 2010 г. Вынікам яе працы стала разглядаемае навуковае выданне.

Структурна кніга складаецца з трох раз — дзелаў: «Імпульсы лібералізацыі ў СССР»,

«Грамадскія настроі ва Усходняй Еўропе ва

ўмовах трансфармацыі палітычных рэжы — маў» і «Творчая інтэлігенцыя ў пошуках но — вых арыенціраў».

«Савецкая» частка прадстаўлена артыку-

ламі, у якіх адлюстроўваецца эвалюцыя пал — ітычнай сістэмы ў кантэксце змен грамадскіх настрояў у 1950—1960-я гг., станаўленне і развіццё «сталінскага антысемітызму», даец — ца характарыстыка часопіса «Новый мир» у

1950-я гг., аналіз вобразу партыйна-дзяржаў-

ных лідараў у кінематографе.

Большая частка кнігі прысвечана разгля — ду сітуацыі ў цэнтральна-еўрапейскім рэгіё — не, які меў пэўную спецыфіку ў пасляваен — ным развіцці. З аднаго боку, сацыялістычная мадэль развіцця была навязана краінам, якія апынуліся ў савецкай сферы ўплыву, а з дру — гога — значная частка грамадства падтрыма — ла заяўленыя камуністамі пераўтварэнні. На пытанне, чаму так адбылося, нельга даць адназначны адказ. У розных людзей і сацы — яльных груп былі свае прычыны. У адных — магчымасць вырашыць зямельнае пытанне, мець сацыяльную забяспечанасць, сацыяль — ны рост, удзельнічаць у кіраўніцтве вытвор — часцю, у іншых — вера ў пабудову справядл — івага грамадства. Праўда, застаецца адкры — тым пытанне — на колькі далёка гатовы былі пайсці розныя сацыяльныя групы на шляху заяўленых у першыя пасляваенныя гады пе — раўтварэнняў. Калі ў 1945—1948 гг. сацыяль — на-эканамічныя рэформы насілі абмежава — ны характар, а існаванне рэальнай апазіцыі давала спадзяванні на тое, што краіна не пой — дзе па савецкім шляху развіцця, то ўжо ў

1948 г. стала відавочным, што падобнага роду чаканні былі марнымі. У жыцці дзяржавы і людзей пачаўся новы этап, для якога былі характэрнымі палітычныя пераследаванні і працэсы, палітыка індустрыялізацыі і калек — тывізацыі. Сітуацыя ў некаторай ступені змя — нілася пасля смерці І. В. Сталіна і ХХ з’езда КПСС, калі ўслед за СССР у краінах сацыя — лістычнага блоку пачалася «адліга». Яе прая — вы ў Румыніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхасла — вакіі, Славакіі, Балгарыі, Албаніі аналізуюц — ца ў кнізе. Засяродзім увагу пераважна на славянскай «складаючай» зборніка.

Расійская даследчыца А. Ф. Наскова, прааналізавайшы грамадскую атмасферу ў Польшчы на мяжы 1940—1950-х гг., прыйш — ла да высновы, што ўзровень падтрымкі па- лякамі Польскай рабочай партыі (ППР; з

1948 г. — Польскай аб’яднанай рабочай

партыі) быў высокім. Прычыны гэтага аўтар бачыць у мадэрнізацыйных працэсах, якія адбываліся ў краіне, стомленасці грамадства ад вайны і барацьбы з акупантамі, неабход — насці фізічнага выжывання. Яна пагаджаец — ца з меркаваннем польскай калегі К. Кер — стэн, што існаваўшыя ў гады вайны недавер і перадузятае стаўленне да ППР не перараслі ў масавае непрыняцце новай ўлады, прычы — най чаго былі карэнныя пераўтварэнні і зас — ваенне новых тэрыторый (с. 197). Больш таго, падкрэслівае Наскова, сацыяльна-эканамі — чная трансфармацыя, школьная рэформа і наданне грамадству свецкага характару ства — рылі перадумовы «для перамен у грамадскіх настроях на карысць улады» (с. 200).

Цікавымі падаюцца разважанні аўтара пра ўзаемаадносіны ўлады і інтэлігенцыі. Даследчыца зазначае двоеснасць пазіцыі апошняй: з аднаго боку, пераважна крытыч — нае стаўленне да перамен у грамадстве і краі — не, а з другога — разуменне іх мадэрнізацый — нага характара. Стрыманасць у стасунках з камуністамі, на думку Насковай, выклікаў і той факт, што інтэлігенцыя, упэўненая ў сва — ёй гістарычнай місіі, выключнай ролі ў дачы — ненні народа і імкненні захаваць даваенны матэрыяльны статус і прэстыж, пасля вайны страціла свае пазіцыі, бо афіцыйна лідарам быў абвешчаны рабочы клас (с. 216—217).

У заключэнні аўтар прыходзіць да высновы, што большая частка грамадства, нягледзячы на нарастанне расчаравання і незадаволе — насці, па тых ці іншых прычынах падтрыма — ла альбо прыстасавалася да палітычнага ладу, які ўсталяваўся ў Польшчы пасля вайны.

Шэраг закранутых А. Ф. Насковай праб-

лем разглядаюцца больш падрабязна ў арты — кулах В. Валабуева «Антысемітызм у ПНР праз прызму ўзаемаадносін улады і грамад — ства. 1948—1968 гг.» і «“Клуб Крывога кола” ў грамадска-культурным жыцці Польшчы». У першым аўтар аналізуе «яўрэйскае пытан — не» ў кантэксце станаўлення новага ладу, гра — мадска-палітычны крызіс 1956 г. і абвастрэн — не міжнацыянальных супярэчнасцей з на — ступнай нармалізацыяй сітуацыі і «вялаця — кучым антысемітызмам», які ў 1968 г. «вы — ліваецца» ў антысіянісцкую кампанію на дзяржаўным узроўні. Цікавым і адначасова спрэчным з’яўляецца сцверджанне Вала — буева, што раскол у сярэдзіне 1950-х гг. у ЦК ПАРП на «натолінцаў» і «пулавян» адбыў — ся па нацыянальнай, а не палітычнай прык — меце. Увогуле спроба аўтара паглядзець на падзеі ў пасляваеннай Польшчы праз «яўрэй — скую складаючую» прыводзіць да змены ак — цэнтаў у характарыстыцы палітычных пра — цэсаў. Ацэньваючы ў цэлым згаданыя публі — кацыі даследчыка, можна адзначыць пэўныя супярэчнасці ў падачы матэрыялу і выкла — данні некаторых падзей, што вынікае, на наш погляд, з абсалютнага даверу да крыніц.

Іншыя праблемы ў развіцці Польшчы закранулі А. В. Сямёнаў («Грамадскія настроі кашубаў у пасляваеннай Польшчы (1940—

1960-я гг.)»), В. А. Хораў («Польская літарату-

ра: разлік з мінулым ці пошук новых шля — хоў?»), А. В. Пятроўская («Фарміраванне сту — дэнцкага кантынгенту вну Балгарыі і Польшчы ў кантэксце «выхавання» новай інтэлігенцыі (канец 1940-х — 1950-я гг.)»). Цікавымі падаюцца разважанні В. А. Хорава пра развіццё польскай літаратуры ў сярэдзі — не 1950-х — канцы 1960-х гг. (гэты перыяд ён лічыць перыядам выключнага пад’ёму ў развіцці гуманітарных навук, мастацтва і літа — ратуры). Аўтар адзначае важнасць дыскусіі аб разуменні рэалізму і сацыялістычнага рэ-

алізму, якая разгарнулася ў перыядычных выданнях у канцы 1950-х гг., фарміраванне праграмы «інтэлектуальнай літаратуры», уза — коньванне літаратурнага эксперыменту. Пры гэтым ён падкрэслівае, што працэс абнаў — лення літаратурнага жыцця пасля 1956 г. «пра — цякаў складана і супярэчліва» (с. 611). Пры — чыну гэтага Хораў бачыць ў распачатай кіраў- ніцтвам краіны барацьбе з рэвізіянізмам.

Чэхаславацкі блок прадстаўлены артыку — ламі Г. П. Мурашка («Уладная вертыкаль і эвалюцыя настоя думак у Чэхаславакіі ў 50- я гг. ХХ ст. (Па дакументах расійскіх архі — ваў)»), С. А. Карнеева («Ідэйна-палітычныя прыярытэты інтэлектуальнай эліты Славакіі як складаючая частка славацкага нацыя — нальнага пытання»), В. В. Мар’інай («Слава- кія пачатку 1960-х гадоў: рэабілітацыя так званых славацкіх буржуазных нацыяналістаў і славацкае пытанне»), Г. П. Мельнікава («Мастацтва і культурная ментальнасць чэш — скага грамадства ў канцы 1950-х гадоў»), С. А. Шэрлаімавай («Ад танкаў да танкаў. Чэшскія пісьменнікі ў 1940—1960-я гады»), Л. Ф. Шырокавай («Славацкая літаратурная перыёдыка 1960-х гг. і яе роля ў фарміраванні ліберальных настрояў у грамадстве»).

Разглядаючы падзеі 1950-х гг. Г. П. Му — рашка засяроджвае ўвагу на пераменах у па — літычным жыцці Чэхаславакіі, вызначае фактары, якія ўплывалі на фарміраванне гра — мадскай думкі, вылучае і характарызуе ча — тыры цэнтры апазіцыйных настрояў і споса — бы барацьбы з імі дзяржаўна-партыйных орга — наў. Аналізуючы стаўленне чэха-славацкага насельніцтва да выступленняў 1956 г., аўтар прыходзіць да высновы, што ўспрыманне падзей у Венгрыі як контррэвалюцыі, а ў Польшчы як працэса дэмакратызацыі «спры — яла захаванню адноснай устойлівасці палі- тычнай сітуацыі ў ЧСР на рубяжы 1956—

1957 гг.» (с. 268—269).

У сваю чаргу С. А. Карнееў звяртае ўвагу на перамены ў славацкай эканоміцы, гра — мадскім і палітычным жыцці і адзначае іх уплыў на настроі інтэлектуалаў (у першую чаргу гаворка ідзе пра гісторыкаў і пісьмен — нікаў). Пэўным удакладненнем да яго матэ — рыялу выступае артыкул В. В. Мар’інай, дзе

на фоне нацыянальных праблем разглядаец — ца працэс па справе славацкіх буржуазных нацыяналістаў і іх рэабілітацыя.

Перамены ва ўзаемаадносінах ўлады і творчай інтэлігенцыі пасля вайны і асаблі — васці развіцця культуры на розных этапах па — будовы сацыялістычнага грамадства ў Чэхас — лавакіі разглядаюцца ў артыкулах Г. П. Мель — нікава, С. А. Шэрлаімавай і Л. Ф. Шырока — вай. Аўтары сыходзяцца ў меркаванні, што менавіта культура адыграла вялікую ролю ў фарміраванні новай грамадскай свядомасці і фактычна падрыхтавала насельніцтва да па — дзей «Пражскай вясны».

Праблемы развіцця паўднёваславянскіх

краін закранаюцца ў працах Т. В. Валакіці — най («Пачатак балгарскай «адлігі» і грамадс — кія настроі ў краіне»), А. Л. Валевай («Апазі — цыйныя настроі ў Балгарыі ў 1960-я гады»), Я. Калінавай («Інтэлігенцыя і ўлада ў Балга — рыі: няпростыя ўзаемаадносіны (сярэдзіна

50-х — першая палова 60-х гг. ХХ ст.)», С. А. Раманенка («Савецкія людзі і югасла — вы. Спробы пераадолення ўзаемных прым — хаў, стэрэатыпаў і ілюзій. 1953—1964 гг.»). У артыкулах прааналізаваны ўплыў ХХ з’езда КПСС і падзей у Венгрыі і Польшчы на ўнут- рыпалітычнае развіццё і грамадскія настроі ў Балгарыі. Аўтары сыходзяцца ў меркаванні, што частка насельніцтва добра ўсведамляла несамастойнасць палітыкі балгарскага кіраў — ніцтва (с. 301), а спробы выказаць крытыку дзеянняў улады ці арганізаваць змову суп — раць яе (як, напрыклад, у выпадку групы Івана Тодарава-Гаруні, ідэалагічным падмур — кам якой была сумесь мааізму і сталінізму) сутыкаліся з жорсткай рэакцыяй апошняй. Нягледзячы на існаванне ў грамадстве апаз- іцыйных настрояў, у краіне ў 1960-я гг. так і не склаўся дысідэнцкі рух. Барацьба пера — важна шла ў межах БКП і датычылася пры — хода да ўлады той ці іншай групоўкі, якая б у залежнасці ад свайго светапогляду вызначы — ла напрамак далейшага развіцця дзяржавы.

Вылучэнню агульных тэндэнцый у раз-

віцці пасляваеннага грамадства краін Усход — няй Еўропы прысвечаны артыкул Н. В. Ка — равіцыйнай «Масавыя перасяленні, каштоў — насці і настроі перыяду сацыялістычнай інду-

стрыялізацыі Усходняй Еўропы». Фактычна ён з’яўляецца падсумаваннем высноў аўта — раў — удзельнікаў канферэнцыі.

Завяршае зборнік артыкул-разважанне і адначасова ўспаміны Л. Н. Будаговай пра ўплыў настрояў у грамадстве на самавызна — чэнне і лёс чалавека, а дакладней самой дас — ледчыцы, якая стала з цягам часу вядомай савецкай, а потым расійскай багемісткай.

Падводзячы выснову, варта заўважыць, што прыведзены ў кнізе матэрыял выклікае вялікі інтарэс. У значнай ступені гэта звязана з высокай ступеняй яго навізны і адначасова з імкненнем аўтараў разабрацца ў няпростых

узаемаадносінах ўлады і творчай інтэліген-

цыі, вылучыць прычыны (не)супрацоўніцт — ва розных слаёў насельніцтва з пасляваен — най уладай і механізмы ўплыву на мастацкае асяроддзе. Улічваючы той факт, што на шмат — лікія пытанні немагчыма даць адказ у дапа — могай архіўных дакументаў, можна гаварыць пра вялікую ролю псіхалогіі ў разуменні паз — іцый той ці іншай сацыяльнай групы. Такім чынам, закранутыя падчас канферэнцыі праблемы даюць магчымасць для далейшых навуковых пошукаў і высноў.

Материал взят из: Научное издание Российские и славянские исследования Выпуск VIІI