СТРУКТУРА ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ НА МЯЖЫ ХІХ—ХХ стст

У артыкуле на аснове апублікаваных матэрыялаў перапісу насельніцтва 1897 г. праведзены аналіз структуры заняткаў насельніцтва Беларусі. За аснову ўзяты даныя, якія фіксавалі галоўны занятак насельніцтва, што прыносіў асноўны даход, сродкі для існавання. Праведзена сістэматызацыя лічба — вых звестак па 11 відах дзейнасці, разгледжаны асноўныя рысы структур занятасці беларускага, рус — камоўнага, польскага і габрэйскага насельніцтва беларускіх губерняў. Асобна ахарактарызаваны асаб — лівасці размеркавання па групах заняткаў асоб, якія маюць самастойныя заняткі, і членаў іх сямей. Вылучаны рэгіянальныя адметныя рысы структуры занятасці насельніцтва Беларусі. Прыведзеныя даныя дазваляюць ахарактарызаваць кірунак і асаблівасці фарміравання рынку працы на тэрыторыі беларускіх губерняў на рубяжы ХІХ—ХХ стст.

The structure of the employment of Belarusian population is analyzed in the article on the basis of published materials of population census held in 1897. The research is based on the data, which recorded the main occupation of the population, bringing basic income. The systematization of the quantitative information on 11 types of activities is held; the main features of employment structures of Belarusian, Russian·speaking, Polish and Jewish population of Belarusian provinces are analyzed. The article described separately the particularities of the distribution groups of the self·employed people and their families. The distinctive regional characteristics of the employment structure of the Belarusian population are highlighted. The data presented allow characterizing the direction and specific features of the labor market formation in Belarusian provinces at the turn of the XIX— XX centuries.

Ключавыя словы: Беларусь, беларускія губерні, перапіс насельніцтва 1897, структура занятасці насельніцтва, рынак працы.

Keywords: Belarus, Belarusian province, population census in 1897, structure of employment, labor market.

Ñ

 

ацыяльны статус правамерна разглядаць як шматмерную характарыстыку становішча індывіда, як выніковую характарыстыку па асобных прыкметах. Сацыяльна-прафесій-

ная структура, стратыфікацыя як зрэз сацыяльнай трансфармацыі грамадства з’яўляецца

адным з найбольш істотных праз тую ролю, якую адыгрываюць сацыяльна-эканамічныя адрозненні людзей, іх узровень кваліфікацыі. Статыстыка занятасці насельніцтва дастаткова паказальная для характарыстыкі тых сацыяльных працэсаў, якія адбываліся ў грамадстве, пры фарміраванні рынка працы, змен у сацыяльнай структуры грамадства.

На 4-м Міжнародным статыстычным кангрэсе, які адбыўся ў 1860 г. у Лондане, а затым на 8-й Пецярбургскай сесіі кангрэса ў 1872 г. з улікам працэсаў пашырэння прафесіяналіза — цыі насельніцтва ў еўрапейскіх краінах было прызнана неабходным пры правядзенні перапі — саў насельніцтва ўлічваць заняткі ці прафесіі самадзейнай часткі жыхароў [1, с. 322]. У апы-

тальных лістах перапісу 1897 г. быў уведзены пункт, які фіксаваў галоўны занятак насельні-

* Статья выполнена в рамках подпрограммы научных исследований на 2011—2015 гг. «История и культура» ГПНИ «История, культура, общество и государство».

Кохановский Александр Геннадьевич — заведующий кафедрой истории Беларуси нового и новей — шего времени Белорусского государственного университета, кандидат исторических наук, доцент. E-mail: kohanovsky@bsu. by

цтва, што прыносіў асноўны даход, сродкі для існавання, пабочны занятак. Занятак як кры — ніца даходаў не супадаў з паняццем «прафесія», паколькі ўлічваў таксама і тых, хто жыў за кошт капітала, пенсій і г. д. [1, с. 323]. У матэрыялах перапісу прысутнічаюць факты аб пабочных занятках сельскагаспадарчага насельніцтва, наяўнасць якіх можа быць ахаракта — рызавана як сведчанне пераходнага стану развіцця вёскі, недастатковасці сродкаў, якія ат- рымлівалі сяльскія жыхары ад асноўнага занятку, і неабходнасці мець дадатковыя заробкі [1, с. 324].

Беларускія даследчыкі не звярталіся да грунтоўнага аналізу структуры заняткаў насель — ніцтва паводле перапісу 1897 г. Выключэнне складае артыкул З. Шыбекі, дзе даследчык даў уласнае асэнсаванне сацыяльнага размежавання беларусаў у канцы ХІХ ст. [9]. Больш грун — тоўны вопыт аналізу структуры заняткаў маюць расійскія даследчыкі П. Рындзюнскі [8], Н. Іванова, В. Жалтова [1].

У апублікаваных пагубернскіх выданнях матэрыялаў перапісу насельніцтва 1897 г. за-

няткі насельніцтва разнесены па 65 відах. Яны не дазваляюць вызначыць сацыяльнае стано — вішча кожнага індывіда ў межах абазначаных відаў заняткаў (напрыклад, наёмны работнік, гаспадар), а толькі меркаваць аб занятку, які прыносіў асноўны даход. Асобна зафіксаваны тыя, хто меў самастойныя заняткі, і члены сем’яў. Пры распрацоўцы матэрыялаў перапісу не вызначана, хто аднесены да першых. Нярэдка, асабліва ў сельскай гаспадарцы, гэта главы сем’яў. У такім выпадку і члены сем’яў з вялікай доляй верагоднасці маглі ўдзельнічаць у выкананні рабочых функцый ў межах заняткаў, атрымліваць даход, знаходзіць сродкі да існавання ад тых жа заняткаў.

На аснове перапісу праведзена сістэматызацыя 65 відаў заняткаў па 11 групах: чыноўнікі; ваеннаслужачыя; духавенства і царкоўнаслужыцелі; вольныя прафесіі; ранцье і пенсіянеры; гандаль; транспарт і сувязь; прыватная служба, прыслуга, падзёншчыкі; сельская гаспадар — ка і лясныя промыслы; прамысловасць; пазбаўленыя волі, прастытуткі, нявызначыныя за — няткі 1. У групу «чыноўнікі» аднесены ўсе тыя, хто атрымліваў сродкі ад дзейнасці ў адмініст — рацыі, судзе, паліцыі, на грамадскай і саслоўнай службе. У групу духавенства і царкоўнаслу- жыцеляў уключаны тыя, хто меў духоўны сан, члены іх сем’яў і асобы, якія неслі службу пры цэрквах. Да прадстаўнікоў вольных прафесій прылічаны тыя, хто займаўся прыватнай юры — дычнай практыкай, вучэбнай, выхаваўчай працай, навукай, літаратурай, мастацтвам, ура- чэбнай і санітарнай дзейнасцю, службай пры дабрачынных установах. Асобна ўлічаны ран — цье і пенсіянеры, якія атрымлівалі даходы з капіталаў, ад нерухомай маёмасці, сродкі ад казны, грамадскіх устаноў, прыватных асоб, жылі за кошт грашовай падтрымкі бацькоў і сваякоў. Да групы «транспарт і сувязь» — тыя, хто атрымліваў даход ад працы на чыгунцы, водным транспарце, пошце, тэлеграфе, ад рамізніцкага промыслу. Да групы «сельская гас — падарка і лясныя промыслы» аднесены тыя, хто перш за ўсё быў заняты земляробствам і жывёлагадоўляй, меў даход ад лясных промыслаў, рыбнай лоўлі, палявання. У групе «пра — мысловасць» ўлічаны ўсе працоўныя, звязаныя з рознымі формамі вытворчасці — ад рамес — ніцка-саматужнай да буйной фабрычна-заводскай, прычым у матэрыялах перапісу ўлічаны

віды заняткаў у залежнасці ад характару перапрацоўваемага матэрыялу, сыравіны. У групе

1 Да чыноўнікаў аднесены тыя, хто ў апублікаваных матэрыялах перапісу аб структуры заняткаў (табліцы 21, 22) абазначаны пад нумарамі 1 і 2, ваеннаслужачых — пад нумарам 4, духавенства і царкоўнаслужыцеляў — пад нумарамі з 5 па 8, да занятых вольнымі прафесіямі — пад нумарамі 3,9 —

12, ранцье і пенсіянераў — пад нумарамі 14 і 15, да занятых у сферы гандлю — пад нумарамі з 46 па 62, у сферы транспарту і сувязі — пад нумарамі з 41 па 45, занятых прыватнай службай, прыслугі, падзён — шчыкаў — пад нумарам 13, занятых сельскай гаспадаркай і ляснымі промысламі — пад нумарамі з 17 па 21, у сферы прамысловасці — пад нумарамі з 22 па 40, пазбаўленых волі, прастытутак, нявызнача — ных заняткаў — пад нумарамі 16, 63—65.

«гандаль» улічаны розныя формы пасрэдніцкай дзейнасці, незалежна ад памераў абароту, але з улікам прадмета гандлю. Сюды таксама аднесены крэдытныя ўстановы, трыманне гасцініц, тракціраў і аб’ектаў абслугоўвання. Асобы, якія былі аднесены распрацоўшчыкамі перапісу да ліку пазбаўленых волі, прастытутак, людзей з нявызначанымі заняткамі, фак — тычна ўтваралі маргінальныя групы, так званае сацыяльнае дно.

Структура заняткаў насельніцтва 35 паветаў Беларусі. Першапачаткова мае безумоўную цікавасць размеркаванне насельніцтва 35 паветаў Беларусі па групах заняткаў, дзе ўлічаны разам і асобы, якія маюць самастойныя заняткі, і члены сем’яў. Так, уяўляецца лагічным для характарыстыкі структуры і сфер занятасці насельніцтва з улікам таго, што і непрацаздоль — ныя члены сем’яў мелі сродкі для існавання з даходаў іншых членаў сем’яў ад тых заняткаў, якія былі абазначаны ў якасці асноўных. У 35 паветах Беларусі налічвалася 37 330 чалавек (0,6 %), якія існавалі з даходаў ад дзяржаўнай службы, 74 625 (1,2 %) — ад вайсковай службы,

33 890 (0,5 %) — ад царкоўнай службы, 59 821 (0,9 %) — ад заняткаў вольнымі прафесіямі,

103 965 (1,6 %) — з капіталаў і пенсій, 320 159 (4,9 %) — ад заняткаў гандлем, 110 910 (1,7 %) —

на транспарце і ў сувязі, 230 631(3,6 %) — прыватнай службай, прыслугай, падзёншчыкамі,

4 954 511 (76,3 %) — ад сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў, 528 244 (8,1 %) — ад заняткаў у сферы прамысловай вытворчасці, 39 464 (0,6 %) — пазбаўленыя волі, прастытуткі і без пэўных заняткаў [3, с. 107—109; 4, с. 165—170; 5, с. 195—199; 6, с. 152; 7, с. 172].

Удзельная вага прадстаўнікоў вызначаных груп заняткаў мелі пэўную варыятыўнасць

колькасных значэнняў па губернях. Найменшымі працэнтныя суадносіны занятых у сферы прамысловасці (6,7 %) і найбольшыя у сельскай гаспадарцы і ляснымі промысламі (81,0 %) былі характэрны для беларускіх паветаў Віленскай губерні [3, с. 107—109]. Беларускія паве — ты Гродзенскай губерні вылучаліся найменшай ўдзельнай вагай занятых у сельскай гаспа — дарцы і ляснымі промысламі (72,1 %) і максімальнай для Беларусі прысутнасцю той часткі насельніцтва, якая была звязана з прамысловай вытворчасцю (9,2 %) [5, с. 195—199]. Бела — рускія паветы Віцебскай губерні вызначаліся найбольш высокай у Беларусі ўдзельнай вагай тых, хто быў звязаны з дзяржаўнай службай (0,82 %), а таксама з вольнымі прафесіямі (1,02 %), гандлем (5,43 %), ранцье і пенсіянераў (2,6 %) [4, с. 165—170]. Мінская губерня вызначалася найбольшай удзельнай вагай занятых на транспарце і ў сувязі (2,2 %) [6, с. 152].

Структура заняткаў самадзейнага насельніцтва беларускіх губерняў і членаў іх сем’яў. Для больш поўнай і дасканалай характарыстыкі варта прааналізаваць і структуру заняткаў на- сельніцтва ў межах беларускіх губерняў цалкам, у тым ліку раздзельна ўлічыць асоб, якія мелі самастойныя заняткі, а таксама членаў іх сям’яў. На тэрыторыі беларускіх губерняў налічвалася 52 726 чалавек (0,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва), якія атрымлівалі сродкі для існавання праз дзяржаўную службу. У іх ліку 17 344 чалавек (32,9 %), што адносі — ліся да асоб, якія мелі самастойныя заняткі, і 35 382 членаў сем’яў [3, с. 106; 4, с. 164; 5, с. 194;

6, с. 152; 7, с. 172].

Тут налічвалася таксама 128 249 ваеннаслужачых (1,5 %), абсалютную большасць сярод якіх складала самастойнае насельніцтва (118 857 чалавек (92,7 %). Сярод 43 459 (0,5 %) прадстаўнікоў групы духавенства і царкоўнаслужыцеляў налічвалася 12 681 (29,2 %) асоб з самастойнымі заняткамі і 30 778 членаў сем’яў. У беларускіх губернях перапісам насельніц — тва было зафіксавана 79 609 (0,9 %) чалавек, якія мелі дачыненне да вольных прафесій. З іх

29 152 (36,6 %) чалавек былі аднесены да самадзейных прадстаўнікоў групы, астатнія — да

членаў сем’яў. Сярод 150 373 (1,8 %) ранцье і пенсіянераў 82 135 (54,6 %) чалавек былі адне — сены да самастойных. Са сферай гандлю было звязана 432 466 (5,1 %) чалавек, у тым ліку

113 145 (26,2 %) асоб, якія мелі самастойныя заняткі. Група насельніцтва беларускіх губерняў, якая была звязана са сферай транспарту і сувязі, налічвала 158 556 (1,9 %) чалавек. У іх ліку зафіксавана перапісам 47 046 (29,7 %) асоб, якія мелі самастойныя заняткі. У беларускіх губернях было зафіксавана 332 934 (3,9 %) чалавек, якія мелі сродкі для існавання праз

заняткі прыватнай службай, у якасці прыслугі і падзёншчыкаў. Сярод іх налічвалася

187 113 (56,2 %) чалавек, якія аднесены да асоб з самастойнымі заняткамі. Натуральна, што найбольш шматлікай ў той час была група заняткаў, звязаная з сельскай гаспадаркай і ляс- нымі промысламі. У беларускіх губернях яна аб’ядноўвала 6 315 167 (74,1 %) чалавек, з іх

1 154 353 (18,3 %) чалавек адносілася да самадзейнага насельніцтва. Са сферай прамысло-

васці было звязана 770 033 (9,0 %) чалавек, у іх ліку 260 111 (33,8 %) асоб з самастойнымі заняткамі. Сярод 54 675 жыхароў беларускіх губерняў (0,7 %), якія былі аднесены да маргі — нальных груп (пазбаўленыя волі, прастытуцыя, нявызначаныя заняткі), налічвалася 32 950 (0,3 %) чалавек, якія былі аднесены да асоб, якія мелі самастойныя заняткі. Усяго ў бела — рускіх губернях налічвалася 2 054 887 (24,1 %) асоб, якія мелі самастойныя заняткі. Структура іх заняткаў некалькі адрозніваецца ад працэнтных суадносін раздзялення ўсяго насельніцтва па групах заняткаў. Сярод самадзейных жыхароў чыноўнікі складалі 0,8 %, ваеннаслужа — чыя — 5,8 %, духавенства і царкоўнаслужыцелі — 0,6 %, вольныя прафесіі — 1,4 %, ранцье і пенсіянеры — 4,0 %, гандаль — 5,5 %, транспарт і сувязь — 2,3 %, прыватная служба, пры — слуга і падзёншчыкі — 9,1 %, сельская гаспадарка і лясныя промыслы — 56,2 %, прамысло — васць — 12,7 %, пазбаўленыя волі, прастытуцыя, нявызначаныя заняткі — 1,6 % [3, с. 106; 4, с. 164; 5, с. 194; 6, с. 152; 7, с. 172].

Такім чынам, структура заняткаў насельніцтва ў межах беларускіх губерняў і 35 паветаў Беларусі вызначана дастаткова блізкімі па сваёй велічыні працэнтнымі суадносінамі, за вы — ключэннем такіх груп, як сельская гаспадарка і лясныя промыслы, прамысловасць, дзе адрозненні па ўдзельнай вазе складалі 2,2 % (сельская гаспадарка і лясныя промыслы) і 0,9 % (прамысловасць).

Наогул 83,1 % насельніцтва беларускіх губерняў можна аднесці да яго прадукцыйнай

часткі (сельская гаспадарка і лясныя промыслы, прамысловасць), 10,9 % — да напаловупра- дукцыйнай, сферы абслугоўвання (гандаль, транспарт і сувязь, прыватная служба, прыслуга і падзёншчыкі), 4,2 % — да непрадукцыйнай сферы занятасці (чыноўнікі, ваеннаслужачыя, духавенства і царкоўнаслужыцелі, вольныя прафесіі, ранцье і пенсіянеры, пазбаўленыя волі, прастытуцыя, нявызначаныя заняткі). Для параўнання, па Расійскай імперыі гэтыя працэнт — ныя суадносіны маюць блізкія колькасныя значэнні і складаюць адпаведна 84,4 %, 10,1 %,

5,5 % [2, с. 501]. Сярод самадзейнага насельніцтва беларускіх губерняў удзельная вага пра — дукцыйнай яго часткі налічвала 68,9 %, напаловупрадукцыйнай — 16,9 %, непрадукцый — най — 14,2 %. Па Расійскай імперыі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 70,5; 17,2; 12,3 %.

Паводле падлікаў П. Рындзюнскага, беларускія і літоўскія губерні ў канцы ХІХ ст. мелі

самы нізкі па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі паказчык удзельнай вагі асоб, якія прызнавалі ў якасці свайго самастойнага асноўнага занятку сельскую гаспадарку, але ў той жа час мелі «пабочныя» заняткі — 11,66 %. Па Еўрапейскай Расіі гэты колькасны паказчык склаў 19,62 % [8, с. 104].

Размеркаванне па групах заняткаў прадстаўнікоў буйнейшых этнічных груп беларускіх губер — няў. Цікавасць для асэнсавання асаблівасцяў фарміравання рынку працы на тэрыторыі бела — рускіх губерняў уяўляе размеркаванне па групах заняткаў прадстаўнікоў найбольш шматлікіх этнічных груп — беларусаў, рускіх, палякаў, яўрэяў. У гэтым накірунку выкарыстаны даныя перапісу насельніцтва 1897 г. па ўсіх паветах беларускіх губерняў. У складзе іх насельніцтва налічвалася 5 408 420 беларусаў (63,5 % ад агульнай колькасці жыхароў), з іх 18 919 (0,4 %) звязана з дзяржаўнай службай, 17 628 (0,3 %) — з вайсковай службай, 10 516 (0,2 %) — з царкоўнай службай, духавенства, 9868 (0,2 %) — з вольнымі прафесіямі, 43 606 (0,8 %) — ранцье і пенсіянеры, 16 738 (0,3 %) — з гандлем, 34 235 (0,6 %) — з транспартам і сувяззю,

145 632 (2,7 %) — з прыватнай службай, прыслуга і падзёншчыкі, 4 951 697 (91,6 %) — з сель-

скай гаспадаркай і ляснымі промысламі, 137 237 (2,5 %) — з прамысловай вытворчасцю,

22 344 (0,4 %) — пазбаўленыя волі, прастытуткі, асобы з нявызначанымі заняткамі [3, с. 110—

113; 4, с. 172—178; 5, с. 202—205; 6, с. 158—161; 7, с. 178—182]. Вельмі нізкай у беларусаў была ўдзельная вага тых, хто меў занятасць у сферах прамысловасці, гандлю, на транспарце і ў сувязі. Варта адзначыць, што ўдзельная вага прадстаўнікоў па кожнай з вызначаных груп заняткаў прадстаўлена у разрэзе губерняў фактычна аднароднымі, мінімальна варыятыў — нымі лічбамі.

Структура заняткаў рускіх, палякаў, яўрэяў у беларускіх губернях істотна адрознівалася ад прадстаўнікоў тытульнай нацыянальнасці. У структуры заняткаў рускіх (49 2921 чалавек (5,8 % ад колькасці насельніцтва беларускіх губерняў)) шматлікасцю вылучаліся занятыя сельскай гаспадаркай і ляснымі промысламі (43,6 %), ваеннаслужачыя (15,4 %), занятыя ў прамысловасці (10,2 %). Акрамя таго, 6,8 % рускіх было занята на транспарце і ў сувязі, столькі ж прыватнай службай, у якасці прыслугі і падзёншчыкаў, 4,3 % — на дзяржаўнай службе, 5,0 % — ранцье і пенсіянераў, 2,6 % — вольнымі прафесіямі, 2,1 % — духавенства і царкоўнаслужыцелі, столькі ж — у сферы гандлю, 1,1 % — пазбаўленыя волі, прастытуткі, асобы нявызначаных заняткаў [3, с. 110—113; 4, с. 172—178; 5, с. 202—205; 6, с. 158—161; 7, с. 178—182].

На тэрыторыі беларускіх губерняў пражывала 424 236 палякаў (5,0 % ад агульнай коль- касці іх насельніцтва). Найбольшая колькасць іх сканцэнтравана ў Гродзенскай (161 662 ча — лавек) і Віленскай (130 054 чалавек) губернях. Больш паловы палякаў (52,3 %) былі заняты сельскай гаспадаркай і ляснымі промысламі, 13,9 % — на прыватнай службе, у якасці пры — слугі і падзёншчыкаў, 13,5 % — у сферы прамысловасці [3, с. 110—113; 4, с. 172—178; 5, с. 202—205; 6, с. 158—161; 7, с. 178—182]. Па ўсіх абазначаных групах заняткаў назіралася адчувальная варыятыўнасць паказчыкаў удзельнай вагі па асобных губернях. Напрыклад, найменшы працэнт палякаў, якія былі звязаны з сельскай гаспадаркай і ляснымі промыс — ламі, прысутнічаў у Віленскай губерні (40,7 %), максімальны — у Гродзенскай (64,9 %). Най- меншая сярод палякаў ўдзельная вага занятых у прамысловасці ў Магілёўскай губерні (8,6 %), найбольшая — у Віленскай (16,4 %). Працэнт палякаў, асноўны занятак якіх быў звязаны з прыватнай службай, працай ў якасці прыслугі, падзёншчыкаў, адзначаны як мак — сімальны ў Віленскай губерні (18,5 %), як мінімальны — у Гродзенскай (10,0 %). Не менш варыятыўныя паказчыкі і па іншых групах заняткаў, прычым разыходжанні паміж максі — мальнымі і мінімальнымі іх значэннямі часам трохкратныя. З ліку палякаў 6,8 % адносіліся да ліку ранцье і пенсіянераў, 5,0 % звязаны з такімі галінамі эканомікі, як транспарт і су — вязь, 2,5 % — гандаль, а таксама 1,6 % — з дзяржаўнай службай, 1,5 % — вайсковай служ — бай, 1,3 % — вольнымі прафесіямі, 0,5 % — царкоўнай службай, 1,1 % адносіліся да маргі — нальных груп насельніцтва.

У беларускіх губернях пражывала 1 202 129 яўрэяў (14,1 % ад колькасці іх насельніцт-

ва), з іх найбольш пражывала ў Мінскай (343 466 чалавек) і Гродзенскай (278 542 чалавек) губернях, менш — у Віленскай (202 374 чалавек), Віцебскай (174 240 чалавек) і Магілёў — скай (203 507 чалавек) губернях. Асноўная частка яўрэйскага насельніцтва звязана з такімі групамі заняткаў, як прамысловасць (40,1 %) і гандаль (32,3 %) [3, с. 110 — 113; 4, с. 172—

178; 5, с. 202—205; 6, с. 158—161; 7, с. 178—182]. Канцэнтрацыя яго ў гэтых сферах дзей — насці часткова тлумачылася абмежавальнымі мерапрыемствамі расійскага ўраду. Удзель — ная вага іншых груп заўважна больш нізкая: 5,5 % яўрэяў атрымлівалі сродкі для існавання ад прыватнай службы, працы ў якасці прыслугі і падзёншыкаў, 5,3 % — ад сельскагаспа — дарчай вытворчасці і лясных промыслаў, 4,1 % — ад заняткаў вольнымі прафесіямі, 3,8 % — у якасці ранцье і пенсіянераў, 1,6 % — на царкоўнай службе, 0,6 % знаходзіліся на вайско — вай службе, 0,2 % — на дзяржаўнай службе. Акрамя таго, 1,5 % яўрэяў адносілася да ліку маргінальных груп, тых, хто быў пазбаўлены волі, меў нявызначаныя заняткі. Колькасныя значэнні ўдзельнага весу кожнай з груп па асобных губернях у яўрэяў маюць невысокую ступень варыятыўнасці.

Паводле падлікаў Н. Івановай і В. Жалтовай на аснове аналізу перапісу насельніцтва

1897 г., беларусы сярод іншых этнічных груп еўрапейскай часткі Расійскай імперыі мелі найбольшую ўдзельную вагу тых, хто быў заняты ў сельскай гаспадарцы і самую невысо — кую — у сферы прамысловасці [1, с. 334—335]. Удзельная вага занятых у сферы гандлю сярод беларусаў была бы некалькі вышэй, чым у літоўцаў, якія мелі самы нізкі паказчык. Разам з украінцамі і літоўцамі ў беларусаў найменшы працэнт тых, хто задзейнічаны ў дзяржаўным кіраванні, грамадска-саслоўнай службе [1, с. 334—335]. Беларусы мелі прадстаўнікоў пра — фесій, якіх можна аднесці да інтэлігенцыі, некалькі больш за украінцаў і літоўцаў, аднак менш, чым у іншых этнічных груп еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. У беларусаў такса — ма самая невысокая ўдзельная вага тых, хто быў заняты прыватнай службай, прыслугай, падзёншчыкам. У беларусаў адна з самых нізкіх удзельная вага асоб, якія мелі самастойныя заняткі (20,9 %). У украінцаў гэты паказчык складаў 22,8 %, у літоўцаў — 27,8 %, у рускіх —

28,1 %, яўрэяў — 30,2 %, палякаў — 31,7 %, латышоў — 37,9 %, эстонцаў — 38,0 % [1, с. 334].

Даныя не даюць магчымасці характарызаваць сацыяльна-маёмаснае становішча насель — ніцтва, вызначыць у поўнай меры месца кожнага з жыхароў у падзеле працы, вылучыць, напрыклад, у групе «прамысловасць» асобна наёмных работнікаў, прадпрымальнікаў, інжы — нерна-тэхнічных работнікаў і інш. Аднак падлікі дастакова выразна дазваляюць вызначыць сферу занятасці насельніцтва, стан і накірунак развіцця рынку працы на тэрыторыі бела — рускіх губерняў на мяжы ХІХ—ХХ стст.

Материал взят из: Научное издание Российские и славянские исследования Выпуск VIІI