МЕСЦА КРЫНІЦЫ Ў ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫМ ДЫСКУРСЕ АБ ПАЎСТАННІ 1863—1864 гг

Праведзены аналіз месца і ролі крыніцы ў фарміраванні канцэптуальных асноў славянскай гіста — рыяграфіі паўстання 1863—1864 гг., вылучаны ўмоўныя перыяды гэтага працэсу, вызначаны індывіду — альныя рысы кожнага з этапаў і фактары, дэтэрмінуючыя спецыфіку уведзенай у навуковы абарот тэматычнай базы крыніц. Аўтар акцэнтуе ўвагу на суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах дадзенага працэсу. Прадэманстравана ступень залежнасці праблемнага поля даследаванняў ад выкарыстанага круга крыніц. Усё гэта дазволіла акрэсліць узровень вывучанасці дакументальных помнікаў па гісто — рыі паўстання 1863—1864 гг. і прыйсці да высновы, што і ў сучаснай гістарыяграфіі праблемы даміну — ючае становішча займаюць з некаторымі варыяцыямі дзве дыяметральна супрацьлеглыя канцэпцыі: а) «польскага дваранска-клерыкальнага бунту»; б) «беларускага нацыянальна-вызваленчага руху».

The analysis of source position and role in the formation of conceptual foundations of slavic historiography of the revolt 1863—1864 is conducted in the article, conventional periods of this process are marked out, individual characteristics of each stage and factors that determine specifics of subject source base introduced to the scientific turnover are identified. The author stresses the subjective and objective motives of this process. The degree of dependence of problematic study field from the used sources is demonstrated. This allowed to outline the informative level of the documental memorials in the history of the 1863—1864 revolt and to make the conclusion that in the modern historiography problems the dominant positions with some variations are occupied by two diametrical opposite concepts: a) «polish nobility — clerical riot»; b) «Belarusian national liberation movement».

Ключевые слова: источник, восстание 1863—1864 гг., концепция, славянская историография, бело — русские архивохранилища.

Keywords: source, revolt of 1863—1864, concept, Slavic historiography, Belarusian archival depositories.

Â

 

ядомая старажытнагрэцкая мудрасць сцвярджае, што «ў спрэчцы нараджаецца ісціна». Сапраўды, падчас вядзення спрэчкі ў відавочным або ўтоеным выглядзе праяўляецца некаторая супярэчнасць, якая дазваляе сфармуляваць праблему і паглядзець на яе з розных бакоў. А вось знайсці праўдзівае тлумачэнне ці рашэнне гэтай праблемы магчыма толькі на

Фиринович Елена Эдуардовна — научный сотрудник сектора историографии и методов историче- ского исследования Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук. E-mail: firinowicz@rambler. ru

базе важкіх аргументаў. Кожная навуковая сфера валодае сваёй «аргументацыйнай зброяй». Для гісторыі — гэта у першую чаргу гістарычная крыніца.

Калі зазірнуць у мінулае Беларусі, то спрэчных момантаў там багата. Сярод іншых наву-

ковых праблем лідыруючае месца займае тэма паўстання 1863—1864 гг. 150 гадоў ёй удавала — ся існаваць на мяжы дзвюх навукова-даследчых крайнасцяў: ад поўнага ігнаравання падзеі да вызначэння яе як апорнага пункту ў нацыятворчых працэсах беларускага народа. Закана- мерна ўзнікае пытанне — «А ў чым тут справа?» Паспрабуем знайсці адказ на першаснай стадыі і прасочым фарміраванне базы крыніц у гісторыі вывучэння рэалій 1863—1864 гг.

Першапачатковае асвятленне паўстанне 1863—1864 гг. атрымала ў творах сучаснікаў пад-

зей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў (А. Гілера, В. Пшыбароўскага, Г. Гедэрбаўма, Б. Ліманоўскага і інш.) [80; 81; 83; 87] і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў (В. Ратча, П. Бранцава, А. Сідарава, А. Парахаўшчыкова, А. Мілавідава і інш.) [11; 48; 56; 60]. Комп — лекс крыніц, на якія абапіраюцца гэтыя публікацыі, прадстаўлены наступнымі відамі: эмпі — рычныя матэрыялы (рукапісныя і вусныя сведчанні відавочцаў); тагачасная перыёдыка («Ко — локол», «Русская Старина», «Свобода», «Земля и Воля», «Журнал военных действий»,

«Wiadomości z pola bitwy», «Dziennik powszechny» і інш.); справаводчая дакументацыя веда- масных інстанцый. Як бачна, відавае напаўненне дакументальнага корпусу практычна ад — нолькавае, але ўнутраная сутнасць яго кардынальна супрацьлеглая, што абумоўлена паход- жаннем дакументаў. Галоўны масіў крыніц польскамоўных прац базіраваўся на справавод — чых матэрыялах і грамадска-палітычнай публіцыстыцы паўстанцкага кіраўніцтва. У руска — моўных пераважала арганізацыйна-распарадчая дакументацыя расійскай адміністрацыі.

Для прыкладу звернемся да прац першых аўтарытэтаў даследавання гісторыі падзей 1863—

1864 гг. А. Гілера і В. Ратча. Так, А. Гілер у дадатках да «Гісторыі паўстання польскага народу ў 1861—1864 гг.» апублікаваў вялікую колькасць арыгінальных крыніц. У першым томе ён цалкам падаў змест «Лістоў з-пад шыбеніцы», у другім змясціў 26 дакументаў наступнага характару: адрасы ад імя польскага паўстанцкага ўраду, насельніцтва, Андрэя Замойскага, папы Пія IX да цара Аляксандра II, а таксама дэкрэты, пастановы, інструкцыі і адозвы паўстанцкага кіраўніцтва да народу, урадаў Еўропы і інш. [81, с. 340—370]. У публікацыі В. Ратча пераважна сустракаюцца цытаты і спасылкі на цыркуляры, распараджэнні, інструк- цыі М. Мураўёва за май 1863 — люты 1864 гг.; рапарты, справаздачы і ведамасці членаў дзяржаўных органаў расійскай адміністрацыі [60]. Хаця ў яго асабістым фондзе ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург) прысутнічаюць копіі, літаграфіі, асобныя ну — мары, вытрымкі польскай нелегальнай перыёдыкі, публіцыстыкі. Нават Г. Кісялёў, які з беларускіх навукоўцаў найбольш поўна прапрацаваў рукапісны збор В. Ратча, здзіўляўся наяўнасці надзвычай «багатай калекцыі дакументаў т. зв. Літоўскага правінцыяльнага камі — тэта» [43, с. 128].

Такая аднабаковая выбарка дакументальнага комплексу даволі тыповая для выданняў

другой паловы XIX — пачатку XX ст. Гэта выклікана ступенню даступнасці крыніц для тага — часных даследчыкаў і іх мэтавымі ўстаноўкамі, якія канцэнтраваліся на ідэйным супраць — стаянні ў апісанні гісторыі паўстання 1863—1864 гг. Яркую карціну гэтай барацьбы на наву — ковым узроўні дэманструе выказванне А. Мілавідава: «…вековая борьба русской и польской народности в Северо-Западном крае переходит преимущественно на культурную почву и важнейшим ее орудием становятся школа, книга, наука. В частности, к решению о правах на обладание краем призывается также наука историческая, и люди враждебных лагерей при — зывают к ответу вещественные и письменные памятники старины…» [13, с. XIII]. Таму наза — пашванне базы крыніц адбывалася не толькі праз друкаванне асобных дакументаў у дадат- ках даследаванняў або непасрэдна ў самім тэксце (як цытата), але і праз публікацыі зборні — каў дакументаў. Як адзначана ў прадмове да першай часткі «Виленского временника», яго з’яўленне выклікана «исполнившимся 50-летием этого события (паўстанне 1863—1864 гг. —

А. Ф.), а также появлением по этому поводу в России и за границею на польском языке многих изданий, тенденциозно освещающих это событие…» [13, с. XXIV], якія імкнуліся даказаць «политические, национальные и религиозные права Польши на Литву» [13, с. XXIV]. Абвінавачваючы сваіх польскіх апанентаў у антынавуковасці і абмежаванні кола матэрыялаў афіцыйнымі і дыпламатычнымі польскамоўнымі і лацінскамоўнымі дакументамі, расійскія гісторыкі пайшлі такім жа шляхам і імкнуліся паказаць «древность православия и русской народности в Западном Крае» [13, c. XXVIII].

З 387 дакументаў, апублікаваных у першай частцы «Виленского временника», асноўная маса прадстаўлена справаздачнай дакументацыяй (адносінамі, паведамленнямі, дакладнымі запіскамі, данясеннямі, рапартамі) прадстаўнікоў усіх узроўняў расійскага ўрада. Тэматычна яны закранаюць пытанні, звязаныя з удзелам у падзеях 1863—1864 гг. дваранства, духавен — ства, раскрываюць мерапрыемствы дзяржаўнай палітыкі па задушэнню разнастайных праяў антыўрадавага характару. Сабраныя матэрыялы паходзілі з палітычнага аддзялення канцы — лярыі Віленскага генерал-губернатарства, частка з іх захоўвалася ў асабістым архіве М. Му — раўёва, у Віленскай публічнай бібліятэцы. У другой частцы «Виленского временника» выдад — зены рапарты Штаба Віленскай ваеннай акругі, Віленскага палявога аўдытарыяту з архіва Мураўёўскага музея аб ваенных дзеяннях за студзень 1863 — снежань 1864 г. (усяго 281 да — кумент). Паводле перакананняў складальніка, «в истории этого восстания военные дей — ствия, можно сказать, занимают центральное место. Остальные же проявления революцион — ного движения: манифестации, сопротивления законным властям, изуверства над мирными жителями жандармов-вешателей, и т. п. лишь — акссесуары главной исторической драмы, кулисы которой закрылись, как только прекратились военные действия…» [14, c. XV].

Аднабаковае прадстаўніцтва дакументальнага комплексу значна паўплывала на спектр

аналізаваных праблем і інтэрпрэтацыю паўстання 1863—1864 гг. Польскі бок імкнуўся пака — заць гераізм сваіх суайчыннікаў у «нацыянальна-вызваленчай барацьбе супраць Расійскай імперыі», стварыць храналогію падзей у Каралеўстве Польскім [81; 87], зафіксаваць у памяці нашчадкаў імёны ўдзельнікаў [78; 80], абгрунтаваць палітычныя пазіцыі сваіх партый [83;

87]. Расійскія гісторыкі ў якасці галоўнага аб’екту даследавання абралі сістэму кіравання, а ў якасці мэты ставілася апраўданне яе рэакцыйнасці ў дачыненні да «Паўночна-Заходняга Краю» [8; 60; 64]. Адлюстраванне паўстання як «бунту польскай шляхты і ксяндзоў за неабме — жаваныя правы часоў Рэчы Паспалітай» акрэсліла аналіз яго сацыяльнага складу прадстаў — нікамі толькі гэтых дзвюх груп [2; 11]. Цэнтральнае месца ў рускамоўных выданнях занялі вобраз «сапраўднага змагара» за «русское дело» М. Мураўёва і яго ўдалы палітычны курс супраць «паланізацыі» [19; 20; 48; 56].

У 1920-я гг. уносяцца пэўныя карэктывы ў базу выкарыстоўваемых крыніц. Гэта прадык-

тавана некаторымі зменамі ў гістарыяграфічнай традыцыі даследавання паўстання. Прад — стаўнікі беларускай гістарычнай навукі (Я. Віткоўскі, У. Ігнатоўскі, Ф. Турук, І. Цвікевіч і інш.) адышлі ад вывучэння гісторыі падзей 1863—1864 гг. у агульнаімперскім маштабе, а звярнуліся непасрэдна да тэрыторыі Беларусі [15; 35; 70; 73]. Як прафесійныя гісторыкі, у аснову сваіх даследаванняў яны ставілі першакрыніцы. Згодна з бібліяграфічнымі спісамі тагачасных публікацый, аўтары актыўна выкарыстоўвалі дакументы з былога ЦДАКР (ця — пер Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі) фонда 109 «Его Императорского Величества собственной канцелярии. Отделение III. О беспорядках в Царстве Польском и западных губерниях». Частку гэтых матэрыялаў супрацоўнікі Польскага сектара Інбелкульта апублі- кавалі ў зборніку дакументаў, сама назва якога падкрэслівала навуковыя прыярытэты 1920-х гг. (рэгіяналістыка): «1863 г. на Міншчыне» [1]. Яго камплектацыя грунтавалася на даследчых задачах і асноўны масіў крыніц прадстаўлены службовай перапіскай — рапартамі жандар — скага штаб-афіцэра Мінскай губерні, ваенных начальнікаў і начальнікаў жандарскіх праў — ленняў Пінскага, Ігуменскага, Навагрудскага і іншых паветаў, данясеннямі Мінскага губер-

натара. Уведзены ў навуковы зварот дакументальны комплекс па свайму паходжанню і раз — настайнасці відаў не з’яўляўся наватарскім. Аднак яго ўнікальнасць заключалася ў сістэма- тызацыі крыніц па тэрытарыяльнаму прынцыпу, навізне іх інфармацыйнага патэнцыялу, які датычыўся непасрэдна беларускай тэрыторыі. Калекцыю копій выяўленых матэрыялаў Я. Віт — коўскі стварыў у архіве Інбелкульта. На яе аснове базіраваліся ўсе пазнейшыя працы бела — рускіх вучоных, выдадзеныя ў 1930—1940-х гг. На жаль, падчас Вялікай Айчыннай вайны дакументы архіва згубіліся.

Нягледзячы на агульны фактычна-дакументальны фундамент, аналітычныя заключэнні гісторыкаў па праблеме атрымоўваліся розныя. Адны з іх (У. Ігнатоўскі, Я. Віткоўскі, І. Цві — кевіч), падкрэсліўшы наяўнасць рэгіянальных асаблівасцей падзей 1863—1864 гг., у рамках марксісцкай метадалогіі надалі ім характар «класавай барацьбы супраць паноў і нацыяналь- на-вызваленчай супраць царызму» [15; 36], а ў правадыры «беларускай аграрна-саслоўнай рэвалюцыі» залічылі К. Каліноўскага [73]. Іншыя (С. Агурскі) працягвалі канстатаваць «шля- хецка-клерыкальныя шавіністычныя асновы» рэалій 1860-х гг. [3]. Прычына такіх яўных фальсіфікатаў, як адзначае сучасны беларускі даследчык Дз. Караў, у тым, што «политиче — ский элемент в этих работах доминировал над целями научного исследования. Очень слабо и фрагментарно использовались источники» [54, c. 7]. Падобную ацэнку працам 1920-х гг. даў В. Шалькевіч: «Характерная черта этих работ — сравнительно узкая источниковедческая база, недостаточная методологическая зрелость. Поэтому 20-е годы важны для нас не своими достижениями, а своими исканиями, постановкой многих проблем…» [75, c. 35].

У 30-я гг. XX ст. новыя дакументы гісторыкамі фактычна не ўжываліся. Пераважна прап-

рацоўваліся апублікаваныя яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX ст. матэрыялы («Виленский временник», «Сборник распоряжений Михаила Николаевича Муравьева по усмирению польского мятежа в Северо-Западной губернии 1863—1864» ). Некаторыя даследчыкі спра — бавалі пашырыць кола крыніц і адысці ад традыцыйна выкарыстоўваемых архіваў — ЦДАКР і ЦДГА (цяпер Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу). Так, С. Драніцын звярнуўся да дакументальнага комплексу былых Кіеўскага і Ленінградскага (зараз Санкт — Пецярбургскага) гістарычных архіваў [25], А. Станкевіч — да асабістых архіваў (Р. Керанска — га, інжынера Л. Дубейкаўскага, ксяндза Ул. Талочкі, сваякоў А. Гурыновіча і інш.) [69]. Аднак у рамках пануючага ў савецкай навуцы матэрыялістычнага падыходу, сутнасць якога заклю — чалася ў дэманстрацыі «барацьбы класаў», галоўнай сюжэтнай лініяй 1930-х гг. стала вызна — чэнне сацыяльнай базы паўстання 1863—1864 гг. Але і ў гэтым напрамку працягвала весціся дыскусія. Адны з даследчыкаў настойвалі на сялянскім характары паўстання [25], другія — на дробнабуржуазным [15], трэція — на памешчыцкім [47].

1940-ы год адзначыўся выхадам у свет 2-га тома зборніка з серыі матэрыялаў па гісторыі

Беларусі, падрыхтоўка якога пачалася яшчэ ў канцы 1920-х гг. Аднак хваля рэпрэсій другой паловы 1930-х гг. значна замарудзіла выпуск адзначанага тому, бо вымагала карэннай змены навуковага падыходу да выбаркі дакументаў. Аб выдавецкіх спазненнях з прычыны канцэп — туальнай перапрацоўкі ў камплектацыі крыніц згадваюць і самі складальнікі ў прадмове да выдання. Сёмы раздзел зборніка ўключае 93 дакументы і мае назву «Беларусь у часы паў — стання 1863 г.». Практычнае значэнне адзначанага аспекту аўтары бачылі ў тым, што «ён упершыню дае дакументальнае асвятленне пытання аб падзеях паўстання на тэрыторыі Бе — ларусі і аб адносінах да яго розных сацыяльных класаў і класавых групіровак беларускага народа» [23, c. 17]. У гэтай заяве складальнікі акрэслілі даследчыя задачы публікацыі і яе канцэпцыю. Раздзел быў сфарміраваны з аднастайнай катэгорыі крыніц — дзелавой пе — рапіскі прадстаўнікоў ніжэйшага ўзроўню апарату кіравання Расійскай імперыі (данясенні, рапарты, паведамленні шэфу жандараў Даўгарукаву). У асноўным тэматычная выбарка скла — даецца з матэрыялаў аб адносінах і дачыненні сялян да паўстання 1863—1864 гг. (39 адзінак захавання) і аб урадавай палітыцы (37 адзінак). Складальнікі зборніка імкнуліся надаць пад-

зеям 1863—1864 гг. класавы характар і паказаць «барацьбу беларускіх сялян супраць польскіх паноў» [23].

Другая сусветная вайна ўнесла пэўныя карэктывы ў распрацоўку тэматычнай базы

крыніц. Неабходнасць дэманстрацыі гераічных прыкладаў для грамадзян БССР актуалізава — ла зварот і да постаці К. Каліноўскага. Вузкая накіраванасць даследаванняў (біяграфістыка) непазбежна вымагала ўжывання новага корпусу крыніц. Навацыяй другой паловы 1940 —

1950-х гг. стала выкарыстанне біяграфічных дакументаў аб паходжанні рода Каліноўскіх

(метрык, пасведчанняў аб шлюбах, хадайніцтваў на зямельныя выкупныя і дароўныя апера — цыі), універсітэцкіх і судова-следчых спраў К. Каліноўскага, эпісталярных сведчанняў яго сяброў і паплечнікаў. Вядучымі спецыялістамі ў гэтай вобласці сталі У. Перцаў, І. Лушчыцкі, А. Смірноў, С. Драздоў. Аднак праблемным месцам усіх гэтых публікацый з’яўлялася цыта — ванне «Мужыцкай праўды» ў перакладзе на тагачасную беларускую ці рускую мовы, без спасылак на месца захоўвання і ступень аўтэнтычнасці дакумента. Аўтарамі адназначна быў створаны вобраз Каліноўскага як «абаронцы сялянскіх інтарэсаў». Тым часам ацэнкі яго палітычных пазіцый разышліся ад упэўненнага сцвярджэння аб імкненнях стварэння «на — цыянальнай незалежнасці Беларусі» [53, c. 140] да выказвання ідэі «федэратыўнага саюзу з Расіяй» [24; 46; 67].

Тэндэнцыя залежнасці выкарыстання дакументаў ад прадмета даследавання развівалася і далей. Так, у канцы 1950-х гг. у савецкай гістарыяграфіі актыўна распрацоўвалася тэма рэвалюцыйных сувязяў народаў Расіі і Польшчы. Навізна базы крыніц гэтых выданняў зак — лючалася ў сістэмным вывучэнні публіцыстычных твораў лідараў расійскіх і еўрапейскіх рэвалюцыйных рухаў, партыйных і дыпламатычных дакументаў, шматлікай перыёдыкі. Гіста — рычныя рэаліі 1863—1864 гг. пераламляліся праз прызму злучанага аналізу праяў рускага рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху і паўстання, іх узаемазвязанасці і ўзаемадапаўняльнасці [27; 44].

1960-я гг. у развіцці крыніцазнаўчай платформы праблематыкі сталі асабліва прадуктыў — нымі. У сувязі са святкаваннем стагоддзя паўстання 1863—1864 гг. ім зацікавіліся не толькі гісторыкі, але і літаратуразнаўцы, філосафы, філолагі. Міждысцыплінарны падыход значна ўзбагаціў кола крыніц па разнавіднасці, паходжанні і тэматыцы. У засваенні тэматычнага дакументальнага корпусу назіралася пераймальнасць выкарыстання тых відаў матэрыялаў, якія былі ўведзены ў навуковы зварот у 40—50-я гг. XX ст. У комплексе архіўных дакументаў пераважалі пракламацыі, лістоўкі, адозвы, рукапісы ўспамінаў палітычных лідараў, у апубл — ікаваных — поўныя зборы твораў расійскіх ідэолагаў грамадскіх рухаў (Герцэна, Чарнышэў- скага і інш.). Верыфікацыяй і практычнай апрабацыяй публіцыстыкі па гісторыі паўстання

1863—1864 гг. інтэнсіўна займаліся аўтарскія калектывы зборнікаў артыкулаў пад рэдакцыяй

М. Нечкінай («Революционная ситуация в России 1859—1861 гг.») і пад рэдакцыяй В. Кара — люка («Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи 60-х гг.») [9; 10; 45]. У рам — ках гэтага даследчага напрамку былі створаны і асобныя працы [26; 71]. Уся ўвага засяродж — валася на раскрыцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі 1860-х гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, уста- наўлення ступені пераймальнасці ідэй расійскай рэвалюцыйнай дэмакратыі кіраўнікамі паў — стання, іх адносін, узроўню арганізацыі дапамогі першых другім. Галоўная выснова заключа — лася ў рэвалюцыйна-дэмакратычным характары падзей 1863—1864 гг., якія быццам бы бралі пачатак з народных рухаў Еўропы і мелі за мэту агульнаімперскую рэвалюцыю. Такая відавая спецыфіка дакументальных крыніц абумовіла аднабаковасць асвятлення праблемы і не да — зволіла паглыбіцца ў яе сутнасць.

У 1960-я гг. сумеснымі намаганнямі польскіх і савецкіх гісторыкаў складзены 5 зборнікаў дакументаў з цэнтральных архіваў СССР, Польшчы, Літоўскай ССР і БССР. Гэта быў міжна — родны археаграфічны праект паводле дамовы аб навуковым супрацоўніцтве паміж АН СССР і Польскай АН, падпісанай 28 сакавіка 1957 г. Выданнем серыі зборнікаў «Паўстанне 1863 г.

Матэрыялы і дакументы» займалася спецыяльна створаная камісія, у склад якой увайшлі супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства АН СССР В. Каралюк і І. Мілер, намеснік кіраўніка Галоўнага архіўнага праўлення МУС СССР Л. Якаўлеў. Польскі бок прадстаўлялі супра — цоўнікі Інстытута гісторыі Польскай АН С. Кеневіч і Э. Халіч і адзін з кіраўнікоў Галоўнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Польшчы К. Канарскі. Крытэрыі і прынцыпы падбору матэ — рыялаў указваліся ў інфармацыйным лісце камісіі, дзе строга дэкларавалася, што «в центре внимания должны стать важнейшие проблемы развития прогрессивных идей, революцион — ных связей польского народа и народов СССР, революционной борьбы масс, а не тот круг вопросов, который искуственно выпячивался дворянско-буржуазной националистической историографией Польши и России» [77, c. 276].

У выніку так і атрымалася. Першая публікацыя сфарміравана з дакументаў, якія адносяц-

ца да ўнутрыпалітычнай сітуацыі на тэрыторыі Літвы і Беларусі ў 1861—1862 гг. [61]; другая прысвечана руска-польскім сувязям канца 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. У ёй найбольш поўна прадстаўлена агітацыйна-публіцыстычная літаратура рэвалюцыйных арганізацый [62]. Пера — піска намеснікаў Каралеўства Польскага склала змест трэцяга зборніка. Яго фундаменталь — нае значэнне самі аўтары акрэслілі як базу «для осмысления и оценки политики царизма по отношению к Польше, охваченной революцией» [52, c. XXII]. Чацвёрты зборнік закрануў грамадска-палітычныя рухі адпаведнага перыяду ва Украіне [51]. Пяты непасрэдна датычыўся паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі і Літве [16]. Сюды ж можна далучыць публікацыі мемуар — ных нататак удзельнікаў падзей 1863—1864 гг. [55]. Даследчыкі правялі грунтоўную пошука — вую і археаграфічную працу. Апошняй надавалася вялікая ўвага, бо нават была распрацавана Г. Кісялёвым (кіраўнік адной з груп складальнікаў зборніка) «Памятка по археографической обработке документов серии сборников «Восстание 1863 г.» [77, c. 279—288]. Станоўчым мо — мантам з’явілася публікацыя дакументаў усемагчымых выяўленых тыпаў і відаў, рознага паходжання, адміністрацыйнага ўзроўню і тэрытарыяльнай прыналежнасці. Яны друкавалі — ся на мове арыгінала з абавязковым перакладам на рускую. Разам з тым, парадаксальна выглядае друкаванне «Мужыцкай праўды» толькі ў адаптацыйным перакладзе на рускую мову. Незразумелым з’яўляецца і метадалагічны падыход, які выкарыстаны ў некаторых зборніках да выбаркі дакументаў. У выданні «Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии» падзеям 1863—

1864 гг. непасрэдна на беларускай тэрыторыі прысвечана 108 дакументаў. З іх 13 датычыцца былой Віцебскай губерні, 14 — Магілёўскай, 20 — часткі Віленскай, 26 — Мінскай, 35 — Гродзенскай. У агульным аб’ёме яны саступаюць матэрыялам, што раскрываюць гісторыю паў — стання на літоўскіх землях — 115 дакументаў. Аднак у параўнанні з асобнымі губернямі адчу — ваецца вялікая розніца. Так, на Ковенскую губерню адведзена 55 адзінак, Аўгустоўскую — 30, частку Віленскай — 30. На нераўнамернасць асвятлення падзей і праблему адбору дакумен — таў звярталі ўвагу даследчыкі яшчэ ў 1960-я гг. Адзін з рэцэнзентаў серыі публікацый (М. Ула — шчык) зазначаў, што «событиям в Украине, где восстание было выражено слабее, посвящено

2 тома, в то время как центру восстания — Литве — один том» [77, c. 273].

Навуковыя казусы ўзнікалі і ў высновах гісторыкаў. Іх ацэнкі не адпавядалі інфармацыі апублікаваных крыніц, што выклікала неабходнасць карэкцыі наяўных канцэпцый і тэн — дэнцый. Тыповым стала пазбяганне многімі аўтарамі аналітычных заключэнняў наконт са — мых спрэчных пытанняў (сацыяльнага і нацыянальнага) у гісторыі падзей 1863—1864 гг. Таму фундаментальных прац на гэтым этапе створана не было, акрамя даследавання А. Смір — нова [66]. Дакументальная база яго публікацыі ўражвае. Гісторык увёў у навуковы зварот матэрыялы неапрацаваных фондаў ужо вядомых архіваў, асабліва з былых ЦДВГА (цяпер Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў у Маскве) і ДПБ (цяпер Расійская Нацыя- нальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу) — фонды дэпартамента генеральнага штаба, яго акадэміі, аўдытарскага дэпартаменту, начальнікаў карных калонаў і атрадаў па кожнай гу — берні, асабістыя фонды В. Ратча і П. Цугалоўскага (член Варшаўскай следчай камісіі). Насы-

чанасць фактамі гэтай працы ўнікальная па свайму характару, але аўтарскія высновы зроб — лены ў рамках агульнапрынятага метадалагічнага падыходу: паўстанне 1863—1864 гг. у Літве і Беларусі непарыўна звязвалася з рэвалюцыйнай барацьбой народаў Польшчы і Расіі суп — раць прыгонніцтва і самадзяржаўя, аснову якога складалі «простыя людзі» [66, c. 298].

Тым не менш, 1960-я гг. сталі своеасаблівай мяжой у распрацоўцы праблемы. Менавіта ў

гэты перыяд, як адзначаюць сучасныя гісторыкі, «…состоялось начало поворота к научному исследованию этих проблем (паўстання 1863—1864 гг. — А. Ф.). Наконец, исторические ре — конструкции начали опираться на достаточно широкий репрезентативный круг историче — ских источников» [54, c. 10—11]. Аднак марксісцкая метадалогія абумоўлівала канцэптуаль — ны бок гістарыяграфічнай спадчыны вывучэння паўстання 1863—1864 гг. у беларуска-літоўскіх губернях. Надзвычай праўдападобную карціну тагачаснай гістарычнай навукі апісаў А. Мальдзіс у адной з прадмоў да паўторнага выдання ў 2009 г. працы Г. Кісялёва «Сейбіты вечнага»: «Памятаецца, што напачатку 1963 г. у Мінску прайшлі сціплыя юбілейныя сходы і навуковыя пасяджэнні. Атмасфера на іх была напружаная: каб не дай бог, нехта сказаў лішняе. А што магло быць лішняе, крамольнае? Характарыстыка паўстання не як сацыяль — на-мужыцкага, а як нацыянальна-вызваленчага…» [42, c. 6]. Пра сціплыя святкаванні

100-годдзя «супроцьмаскоўскага паўстаньня К. Каліноўскага» і заідэалагізаванасць тэма-

тычнай савецкай гістарыяграфіі згадвае таксама эмігранцкая прэса 1964 г. У газеце «Бела — рус» адзначалася: «…у Менску і Маскве гадамі пішуцца і выдаюцца цэлыя кнігі, прысьвеча — ныя Каліноўскаму, у якіх партыйныя прапагандысты намагаюцца <…> прытушыць і сха — ваць ад народу ўсю ягоную нянавісць да няволі маскоўскай» [30, c. 2].

У 1970—80-я гг. у корпус крыніц аб падзеях 1863—1864 гг. былі ўключаны разнастайныя дакументы ўліковага і вопіснага характару: алфавіты судовага аддзелу аўдытарыяту Вілен — скай ваеннай акругі, Віленскай следчай камісіі [6], канфірмацыйныя матэрыялы аўдытары — яцкага дэпартамента Ваеннага Міністэрства [28]. Упершыню грунтоўныя статыстычныя падлікі па гэтаму комплексу правялі ў сваіх даследаваннях С. Байкова (Самбук) і В. Зайцаў. На думку навукоўцаў, аб’ектыўнасць выбраных крыніц заключалася ў мэце іх складання, а менавіта — для службовага карыстання, дзе фальсіфікацыя не была выгаднай, бо заблытвала б саміх жа службоўцаў. У той жа час адзначана непаўната даных некаторых спісаў. Абапіра — ючыся на лічбы, С. Байкова прыйшла да высновы, што «наиболее активной силой восстания

1863 г. на территории Белоруссии следует считать демократические слои города и деревни

независимо от их сословия…» [6, c. 252]. Заключэнні В. Зайцава ёй не супярэчылі.

Сучасная беларуская гістарыяграфія аб падзеях 1863—1864 гг. знаходзіцца ў стадыі раз — віцця, а стан яе дакументальнага комплексу характарызуецца шэрагам якасных змяненняў. Па-першае, гісторыкі сталі больш абапірацца на першакрыніцы, корпус якіх значна пашы — рыўся дакументамі з беларускіх архіваў — Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ у Мінску) і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродна НГАБГ). Публікацыі адроз — ніваюцца комплексным выкарыстаннем дакументаў рознага паходжання (афіцыйнага і апа- зіцыйнага), месца складання (унутранага і знешняга), адміністрацыйнага ўзроўню (губерні, павета, воласці), рознай сістэмы справаводства (ваеннай, дыпламатычнай, судова-следчай), галоснасці (сакрэтнай і несакрэтнай), што паўплывала на разгляд асноватворных аспектаў (сацыяльнага, рэлігійнага, узроставага, прафесійнага) праблемы з улікам спецыфікі бела- руска-літоўскага рэгіёну [4; 17; 22; 34; 40; 72]. Па-другое, структура крыніц па спосабу фікса — цыі дапоўнілася графічна-выяўленчымі матэрыяламі [39] і фотадакументамі [18]. Па-трэцяе, інтэнсіўны прагрэс міждысцыплінарных падыходаў, асабліва выкарыстанне матэматычных мадэляў і колькасных метадаў, дазволіў найбольш аптымальна і карэктна выкарыстоўваць масавыя тэматычныя дакументы (разнастайную дакументацыю ўліку — паліцэйскую, га — радскую, сельскую статыстыку). Гэта станоўча адбілася на распрацоўцы гісторыі рэпрэсій і палітыкі дэпартацыі [57; 59; 63]. Па-чацвёртае, усведамленне гісторыкамі навуковай важ-

насці першакрыніц стварыла неабходны імпульс для інтэнсіфікацыі аналізу калекцый і месц іх захоўвання [58; 76], выдання асобных дакументаў, зборнікаў [54; 65] і мемуараў [5; 29]. Аднак не напісана ніводнай фундаментальнай манаграфіі па гісторыі падзей 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі. У канцэптуальным плане цэнтральнае месца займаюць узніклыя ў 1990- х гг. нацыянальныя матывы, што звязана са станаўленнем незалежнай Рэспублікі Беларусь і пошукам яе самастойнага месца існавання на міжнароднай арэне. Адны з гісторыкаў (Г. Кісялёў, А. Каўка, Я. Запруднік, І. Запрудскі, А. Мяснікоў і інш.) акрэсліваюць сутнасць падзей як «беларускі нацыянальна-вызваленчы рух супраць царызму» [31; 32; 41; 42; 50]. Прадстаўнікі контрверсіі А. Гронскі [21], В. Чарапіца [74], А. Бендзін [7] схіляюцца пераважна да меркавання, што нацыянальная ідэя ў К. Каліноўскага «не выкрышталізавалася, не афор — мілася, хаця магчыма недзе зараджалася ў падсвядомасці» [38, c. 12]. Паміж адзначанымі аўтарамі на старонках перыядычных выданняў часта вядуцца дыскусіі [12; 33; 37]. Галоўная прычына наяўнасці такой сітуацыі зноў крыецца ў базе крыніц. Калі гісторыкі імкнуцца напісаць ідэалагічную платформу паўстання 1863—1864 гг., узровень рэпрэзентатыўнасці базы крыніц іх даследаванняў звужаецца да мемуараў, папярэдніх публікацый і інтэрпрытацыі

«Мужыцкай праўды» згодна з асабістымі палітычнымі перакананнямі.

Польская гістарыяграфія заўсёды базіравалася ў асноўным на інфармацыйным патэнцы — яле нацыянальных архіваў, дзе пераважна дамінуюць дакументы з тэрыторыі Польшчы. Да 1990-х гг. падзеі 1863—1864 гг. на беларуска-літоўскіх землях падаваліся польскімі гісторы — камі эпізадычна і ніколі не станавіліся асобным прадметам даследавання. Да вывучэння ва — енных дзеянняў у Мінскім, Віленскім, Навагрудскім, Віцебскім і Магілёўскім паветах, а так — сама на Гродзеншчыне звярнуўся С. Ланец. Ён жа закрануў удзел чыгуначнікаў з лініі Гродна — Парэчча [84—86]. Аўтар увёў у навуковы зварот дагэтуль невядомыя матэрыялы з фондаў чыгунак, прамысловых прадпрыемстваў і ахоўных дэпартаментаў, аднак тэрыторыя Літвы і Бе — ларусі па-ранейшаму засталася для яго «паўночна-усходнімі крэсамі», а паўстанне 1863—

1864 гг. — барацьбой за незалежнасць «польска-літоўскай дзяржавы па ўзору федэрацыі не — калькі народаў» [86, с. 8] (А. Ф. —мова арыгіналу польская). Фундаментальнай у крыніцазнаў — чым і аналітычным накірунках з’яўляецца праца Д. Файнхаўза. Гісторык правёў комплексны аналіз сітуацыі 1861—1865 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі на велізарным аб’ёме дакументаль — ных матэрыялаў з нацыянальных архіваў адзначаных краін. Ён прыйшоў да высновы, што індывідуальнасцю характару выпадкаў 1863 г. у беларуска-літоўскім рэгіёне было спалучэн — не трох фактараў: «стасункі розных народнасцей, рэлігія і грамадства» [79, с. 7]. Праўда, такія працы адзінкавыя для польскай гістарыяграфіі. Створаная трывалая канцэптуальная трады — цыя «польскага характару» паўстання 1863—1864 гг. працягвае дамінаваць і ў сучасных пра — цах польскіх навукоўцаў. Тэрыторыя Беларусі і Літвы зноў застаецца па-за ўвагай. А калі яна і разглядаецца, то ў межах падзей польскага нацыянальна-вызваленчага руху [82].

Нягледзячы на высокую ступень палітызаванасці тэмы, відавочная прычына існавання

полівызначэнняў сутнасці паўстання 1863—1864 гг. бачыцца ў асаблівасцях фарміравання корпусу крыніц на розных этапах. Зразумела, дакументальная база гістарыяграфіі падзей складвалася паступова — ад аднабаковага выкарыстання эмпірычных матэрыялаў да сістэм — нага падыходу ў іх верыфікацыі. Гэты працэс суправаджалі шэраг аб’ектыўных (відавая раз — настайнасць, даступнасць архіўных збораў, ступень іх захаванасці, узровень методыкі працы з архіўным матэрыялам, тэматычная накіраванасць даследаванняў) і суб’ектыўных факта — раў (уплыў палітычнай кан’юнктуры і аўтарскіх перакананняў). Прычым нацыянальная пры — належнасць аўтара таксама ўплывала на выбар дакументаў па мове і характару паходжання (польскамоўныя — рускамоўныя, урадавыя — паўстанцкія).

У выніку агульны стан дакументальнага комплексу абумовіў фарміраванне чатырох га-

лоўных гістарыяграфічных падыходаў у ацэнцы падзей 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі. У другой палове XIX — пачатку XX ст. у расійскіх дарэвалюцыйных публікацыях сфарміра-

ваўся першы падыход, у адпаведнасці з якім паўстанне 1863—1864 гг. — гэта «бунт польскіх паноў і ксяндзоў». Польскія даследчыкі ў той час характарызавалі 1863—1864 гг. як «нацыя — нальна-вызваленчую барацьбу польскага народа». І хаця ўвага акцэнтавалася на нацыя- нальна-палітычным аспекце праблемы, сутнасныя размежаванні вынікалі з монапрадстаўн — ічасці выкарыстаных дакументаў і тэрытарыяльных прэтэнзій апанентаў на беларускія землі (у якасці спрадвечна рускіх ці спрадвечна польскіх), што з аднаго боку стварала вобраз «не — законнай барацьбы», з другога — «справядліва-натуральнай». Падобны пункт погляду пры — сутнічае і ў сучасных расійскіх і польскіх выданнях.

Савецкая навука (1920—1980-я гг.) з яе класавым падыходам аналізу гістарычных з’яў

надавала прыярытэт сацыяльна-эканамічным пытанням. Таму падбор дакументальнага ма — тэрыялу (яго характару) суадносіўся з пастулатамі марксісцка-ленінскай метадалогіі і паў — станне 1863—1864 гг. разглядалася як «класавая барацьба сялян супраць паноў». Якаснае назапашванне базы крыніц у 1960-я гг., увядзенне ў навуковы зварот у 1970—1980-я гг. уліко — вай дакументацыі абумовілі змены канцэптуальнага падыходу да ацэнкі сутнасці паўстання, якія падкрэслілі яго «рэвалюцыйна-дэмакратычны характар». З кантэксту вышэй адзнача — най канцэпцыі выпалі 1920-я гг., калі беларускія навукоўцы асобным прадметам даследаван — няў пазначылі тэрыторыю Беларусі і звярнуліся да апрацоўкі базы крыніц па рэгіянальнаму напрамку, што стварыла падставы для вылучэння самастойных рысаў падзей 1863—1864 гг. у беларуска-літоўскіх губернях і трактоўкі іх як «беларускага нацыянальнага руху».

У сучаснай беларускай гістарычнай думцы ў канцэптуальным плане распрацоўкі прабле — мы прынцыпова новых акцэнтаў фактычна не прыўнесена. Дамінуючае становішча займа — юць з некаторымі варыяцыямі дзве дыяметральна супрацьлеглыя канцэпцыі: а) канцэпцыя

«польскага дваранска-клерыкальнага бунту»; б) канцэпцыя «беларускага нацыянальнага

руху». Такая гетэрагеннасць зыніцыявана вызначальнай ролю крыніц, прынцыпамі іх адбору і аналізам, што яшчэ раз даказвае вострую неабходнасць толькі навукова-абгрунтаванага

«пошуку ісціны» ў рэканструкцыі паўстання 1863—1864 гг. Інакш тэма павісне на гістарыч — ных вагах, будзе залежыць ад подыху ветру жыццёвых рэалій і застанецца «белай плямай» у гісторыі Беларусі.

Материал взят из: Научное издание Российские и славянские исследования Выпуск VIІI